"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Турэцкай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне турызму"

(Заключено в г.Анкаре 24.07.1996)

<<<< >>>>


Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов

Республики Беларусь 8 июня 2005 г. N 3/1781



ПАГАДНЕННЕ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ

ТУРЭЦКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ТУРЫЗМУ <*>


--------------------------------

<*> Вступило в силу 11 января 1997 года.


Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Турэцкай Рэспублiкi, якiя надалей называюцца Бакамi,

прымаючы да ўвагi iснуючыя сяброўскiя адносiны памiж iх краiнамi,

адзначаючы значнасць турызму як фактару эканамiчнага развiцця, так i сродку для далейшага развiцця сувязей памiж iх народамi,

прымаючы пад увагу рэкамендацыi Мiжнароднай канферэнцыi Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый па турызму i падарожжах, якая адбылася ў Рыме ў 1963 годзе i Хельсiнскага Заключнага Акта Нарады па бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе,

дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:


Артыкул 1


Бакi ў мэтах развiцця адносiн у галiне турызму, заахвочвання супрацоўнiцтва ў сферы турызму i прыцягнення турыстаў з трэцiх краiн садзейнiчаць i заахвочваць дзейнасць турысцкiх арганiзацый дзяржаўнага i прыватнага сектараў у абедзвюх краiнах.


Артыкул 2


Бакi будуць заахвочваць неабходныя кантакты памiж установамi i арганiзацыямi, якiя займаюцца турызмам, у абедзвюх краiнах у мэтах стварэння сумесных прадпрыемстваў i iнфраструктур у галiне турызму, а таксама садзейнiчаць развiццю дзейнасцi i абменам у гэтай галiне.


Артыкул 3


Бакi будуць аказваць садзейнiчанне зацiкаўленым турысцкiм арганiзацыям у галiне стварэння iнфраструктуры турызму, дагаворных паслуг, сумесных прадпрыемстваў i iнвестыцый, а таксама ўдасканальваннi турысцкага сектара ўвогуле.


Артыкул 4


Бакi будуць заахвочваць абмен экспертамi i кансультантамi ў галiне турызму, ажыццяўляць абмен вопытам i ведамi ва ўсiх сферах турызму, а таксама вывучаць прапановы, якiя датычацца ўзаемнага прадастаўлення стыпендый, арганiзацыi семiнараў i стажыровак для персаналу, якi заняты ў галiне турызму.


Артыкул 5


Бакi будуць садзейнiчаць узаемнаму абмену друкаванымi рэкламнымi матэрыяламi ў галiне турызму. Парадак iх увозу вызначаецца заканадаўствам краiн абодвух Бакоў.


Артыкул 6


Бакi могуць адкрываць Нацыянальныя iнфармацыйныя цэнтры (Прадстаўнiцтвы) дзяржаўных турысцкiх органаў.


Артыкул 7


Бакi будуць iмкнуцца да спрашчэння адпаведных пагранiчных фармальнасцей для прыцягнення патоку турыстаў памiж дзвюма краiнамi.


Артыкул 8


Бакi ў мэтах:

а) рэалiзацыi гэтага Пагаднення,

б) вывучэння пытанняў, якiя патрабуюць сумеснага вырашэння,

в) ацэнкi змяненняў, якiя звязаны з рэалiзацыяй гэтага супрацоўнiцтва,

дамовiлiся стварыць Змешаную камiсiю, якая складаецца з прадстаўнiкоў упаўнаважаных турысцкiх устаноў абедзвюх краiн, што назначаюцца Бакамi.

Бакi захоўваюць права запрасiць прадстаўнiкоў i экспертаў грамадскага i прыватнага сектараў прысутнiчаць на пасяджэннях Змешанай камiсii.

Пасяджэннi Змешанай камiсii будуць склiкацца кожныя два гады па чарзе ў кожнай з краiн.

Пасяджэннi Змешанай камiсii будуць праходзiць пад старшынствам кiраўнiка дэлегацыi прымаючага Боку.

Рашэннi, якiя прыняты Змешанай камiсiяй, будуць выносiцца абодвума Бакамi для адабрэння i выканання.


Артыкул 9


Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу з даты апошняга паведамлення аб выкананнi неабходных працэдур у адпаведнасцi з заканадаўствам дзяржаў.

Гэта Пагадненне будзе заставацца ў сiле на працягу пяцi гадоў, аўтаматычна прадаўжацца на наступныя пяцiгадовыя перыяды, калi нi адзiн з Бакоў пiсьмова не паведамiць другому Боку за шэсць месяцаў да сканчэння адпаведнага перыяду аб сваiм намеры спынiць яго дзеянне.


Здзейснена ў Анкары 24 лiпеня 1996 года на беларускай, турэцкай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты з'яўляюцца аднолькава аўтэнтычнымi. У выпадку разыходжанняў у тлумачэннi перавагу мае тэкст на англiйскай мове.


За Урад Рэспублiкi Беларусь М.МАРЫНIЧ




Документы на AdvokatBy.com


< Домашняя страница >

<<<< >>>>

   
 

Разное

Статистика

Рейтинг@Mail.ru

 

Анонс

....

...

. .
© 2009-2014. Все права защищены